У нашай школе для вучняў 1–4 класаў прайшоў марафон «Мова родная — свая» і акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Падчас марафону дзеці падарожнічалі па станцыях, адгадвалі загадкі, перакладалі словы і ўзгадвалі беларускія прыказкі. А на перапынках і ўроках гучала роднае слова: вучні і настаўнікі віталі адзін аднаго па-беларуску, выкарыстоўваючы ветлівыя словы «Дзякуй», «Калі ласка», «Прывітанне». Гэтыя мерапрыемствы дапамаглі маленькім школьнікам адчуць прыгажосць беларускай мовы і даведацца больш пра культуру свайго народа. Атмасфера была вясёлая, пазнавальная і вельмі душэўная. Размаўляйце па-беларуску разам з намі!