23 студзеня ў ДУА "Дзераўноўская базавая школа Слонімскага раёна" прайшло мерапрыемства, прысвечанае акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё!" дзеці з цікавасцю знаёміліся з народнымі традыцыямі, выконвалі песні і вершы. Такая акцыя дапамагае выхаваць любоў да роднай зямлі, мовы і культуры.