22 студзеня 2026 года ва ўстанове адукацыі быў праведзены педагагічны савет “Аб эфектыўнасці работы педагагічнага калектыву па фарміраванні здароўезберагаючага асяроддзя ў адукацыйнай прасторы”.
Мэтай дадзенага пасяджэння было ўдасканаленне сістэмы работы педкалектыву ўстановы адукацыі па стварэнні здароўезберагаючых умоў для навучэнцаў, па захаванні здароўя вучняў і фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця.
У рамках падрыхтоўкі да педагагічнага савета быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:
пасяджэнне ВМА педагогаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, па тэме” Работа па захаванні здароўя вучняў і фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця ў класных калектывах” (Банцэвіч С.В., настаўнік хіміі і біялогіі);
тэматычны кантроль “Выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій на ўроках і пазаурочнай дзейнасці, занятках дзіцячага сада”(Панкратава В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, Цівунчык М.А., дырэктар установы);
інтэрв’ю з навучэнцамі “Мае адносіны да здаровага ладу жыцця”(Дзягцярык В.В., настаўнік геаграфіі і інфарматыкі);
занятак з элементамі трэнінга для педагагічных работнікаў па папярэджанні крызісных станаў у непаўналетніх (Токарава М.А., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
створана памятка “Як правесці складаны ўрок без стрэсу”(Лагуцік Ф.Я., настаўнік матэматыкі);
сістэматызаваны банк фізкульхвілінак і зрокавых гімнастык (Генюш В.А., настаўнік англійскай мовы);
арганізавана выстава да педагагічнага савета (Панкратава В.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, Злотнікава А.А., насташнік працоўнага навучання).
Выхавацелі дашкольнай адукацыі Жыліна А.Ю. і Шлемен Н.А. прадэманстрыравалі відэаролік “Мы за здаровы лад жыцця”, дзе прадставілі вопыт работы ў дадзеным накірунку з выхаванцамі дзіцячага сада і іх бацькамі, настаўнік пачатковых класаў Касперчык М.М. прадставіла вопыт “Вучэнне без шкоды”, настаўнік – дэфектолаг Ляўкевіч А.І. прадставіла вопыт работы ў класах інтэграванага навучання і выхавання “Выкарыстанне методыкі разняволенага навучання па Базарнаму”, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Осіпава Г.А.расказала аб тым, як праводзіцца фізкультурна – аздараўленчая работа ва ўстанове адукацыі. Выхавацель Уласік С.Г. прадставіла вопыт “Правядзенне прагулак і экскурсій у групе падоўжанага дня”.
Завяршыў практычную частку пасяджэння педагагічнага савета майстар – клас “Ад пасіўнага слухача да актыўнага ўзаемадзеяння: інструменты каманднай работы”, якую правеў настаўнік хіміі і біялогіі Банцэвіч С.В.
Дырэктар установы акрэсліла праблемныя пытанні работы педкалектыву ўстановы адукацыі па стварэнні здароўезберагаючых умоў для навучэнцаў, па захаванні здароўя вучняў і фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця.
Такім чынам, пасяджэнне педагагічнага савета прайшло эфектыўна. Пастаўленая мэта і задачы дасягнуты.