У рамках правядзення Тыдня беларускай мовы ў 8- 9 класах прайшоў інфармацыйны час пад назвай “З вытокаў роднай мовы”. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця нацыянальнай годнасці, павагі да роднага слова і разуменне яго значнасці ў сучасным свеце.
Навучэнцы 9 класа падрыхтавалі змястоўныя выступленні, якія пераканаўча данеслі да слухачоў, што мова — гэта не проста сродак зносін, а душа народа, яго гістарычная памяць і культурны код.
Адкрыла мерапрыемства вучаніца Бялецкая Д, якая расказала пра гісторыю ўзнікнення беларускага кнігадрукавання і ролю Францыска Скарыны ў развіцці мовы. Яна падкрэсліла, як важна берагчы спадчыну продкаў.
Вучань Ладавыра М. выступіў з дакладам “Мая мова – мова продкаў”. Ён прывёў шмат цікавых фактаў пра міласучнасць беларускай мовы, яе старажытныя словы і выразы, якія, на жаль, сыходзяць з ужытку.
Асабліва кранальным стала выступленне Панфіловіч А., якая прачытала вершы беларускіх паэтаў-класікаў і сучасных аўтараў пра хараство і веліч роднага слова. У яе выкананні прагучалі радкі, якія нікога не пакінулі абыякавымі.
Завяршыла інфармацыйны час Лагоша С. з тэмай “Беларуская мова ў лічбавую эпоху”. Яна расказала пра тое, як сёння мова жыве ў інтэрнэце, сацыяльных сетках і мабільных дадатках, і заклікала аднакласнікаў не саромецца размаўляць па-беларуску і выкарыстоўваць яе паўсядзённа.