У рамках тыдня беларускай мовы і ліртаратуры, на базе школьнай бібліятэкі прайшла квэст-гульня "Па сцяжынцы народнай мудрасці", для вучняу 4-6 класаў. У ходзе гульні вучні пабывалі ў "Гасцёўні Ф. Скарыны", дзе пазнаёміліся з мудрагелістымі шрыфтамі. Прайшліся "Па слядах беларускіх казак". Успомнілі вядомыя прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з народнымі прыкметамі. З дапамогай "Кола свят" аднавілі ў памяці народныя святы і іх традыцыі. А на сцяжынцы "Беларускія прысмакі" нават пакаштавалі беларускія дранікі. Па завяршэнні квэста склалі сваю кнігу мудрасці пад назвай "Каб жыла культура продкаў".