У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" 27. 03.2026 навучэнцы адправіліся ў незвычайнае падарожжа па #ТэатральнайСтудыіБеларусі "Беларусь - краіна мастацтва і літаратуры". Яны пабывалі на Паэтычнай паляне, адгадвалі тэатральныя загадкі і нават паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў!
Юныя ўдзельнікі злучылі імёны пісьменнікаў з назвамі твораў, паказалі, як ходзіць мядзведзь і хітруе лісічка, а ў майстэрні мастацтваў атрымалі закладкі з цмокам, каб чытаць кнігі з задавальненнем.